За пятніцу і прайшоўшыя выходныя ў Оршы адбыўся толькі адзін пажар пра які паведаміла зводка МНС. Які, праўда, скончыўся трагедыяй. А, вось, пра суседнія раёны зводка паведамляе шмат і амаль пра ўсе.
У пятніцу днём, 26-га мая а 13-47 загарэўся жылы дом у вёсцы Шухаўцы Дудбровенскага раёна. Вагнём у доме цалкам знішчаны дах, столь і маёмасць, якая была ўнутры. Для пражывання дом больш не прыгодны.
Вечарам 27-га мая а 18 гадзіне загарэлася лазня ў вёсцы Навароцце Лёзненскага раёна. А ў ноч з 27-га на 28-е мая а 1-15 загарэўся сарай у вёсцы Крывое Талачынскага раёна.
А ў Горацкім раёне адбылася аварыя з удзелам адразу некалькіх аўтамабіляў. На трасе Р70, якая вядзе з Магілёва ў Горкі, на павароце на вёску Цімахоўка сутыкнуліся адразу тры легкавіка (Нісан, Волга і Фрльксваген) ды грузавік МАЗ 5516. Першымі на месца здарэння прыехала хуткая дапамога - шмат каму з удзельнікаў аварыі спатрэбілася дапамога медыкаў. 4 чалавекі на карэце службы 103 паехалі ў Горацкую бальніцу адразу, а 19-гадовая жанчына, якая ў якасці пасажыра ехала ў "Нісан Прэм'ера" аказалася заблакаванай у машыне, хаця ёй таксама патрабавалася дапамога "хуткай". Каб дастаць яе з аўто медыкам давялося выклікаць пажарных. Пасля дэблакіроўкі жанчыну таксама накіравалі ў бальніцу. Абставіны аварыі высвятляюць супрацоўнікі ДАІ.
Аўтамабільнае здарэнне адбылося і ў Сененскім раёне на дарозе каля вёскі Пламя. Тут загарэўся аўтамабіль Масквіч 2141.
Фота з аварыі ў Горацкім раёне паводле сайта МНС: