Оршу наведала намесніца старшыні рэспубліканскай арганізацыі прафсаюза РЭП Зінаіда Міхнюк. У наш горад яна прыехала з іншай частцы краіны - з Брэста, дзе таксама ўзначальвае мясцовую структуру прафсаюза - каб растлумачыць мясцовым прафсаюзным актывістам спецыфіку работы з жаночымі праблемамі. Калі мужчыны звяртаюцца да свайго прафсаюзу амаль толькі па пытаннях працоўнага кодэксу, то для жанчыны прафсаюз гэта і магчымасць пагаварыць з іншымі (сыйшоўшы ад пабытовых пытанняў) і параіцца з сябрамі-сяброўкамі і г.д. У такім ракурсе і ішла размова на сустрэчы з мясцовым прафсаюзным актывам, на якую ў гэты раз прыйшлі пераважна жанчыны. Зінаіда называла сваіх калегаў "мілымі дамамі", а жанчыны раскрывалі душу: размова хутка адыйшла ад выключна працоўных пытанняў. Жанчыны абмяркоўвалі і агульнагарадскія пытанні, і пытанні выхавання дзяцей і, нават, пытанне ўсынаўлення дзяцей.
У выніку сустрэчы аршанскія актывісткі стварылі пры прафсаюзе асобную жаночую секцыю, якая пачынае працаваць арыентуючыся на мілых дамаў нашага раёна.