Трое сяброў, якія пасля заняткаў у Высокскай школе вярнуліся дамоў у Клюкаўку, бавілі час на вуліцы, калі пачулі дыма. Дым ішоў з краю вёскі - гарэла нешта паміж мясцовымі могілкамі і скрайнім домам, які гаспадарамі выкарыстоўваўся як лецішча і таму яны ў ім бывалі толькі на выходных. Хлопцы паспелі расказаць пра дым сваім родным і самі пабеглі на месца дзе павінна было быць полымя. Высветлілася, што на пустыры паміж могілкамі і вёскай загарэлася сухая трава, што ў такое сухое надвор'е пагражала пажарам як дому дачнікаў, так і ўсёй вёсцы - не рэдкія выпадкі калі з-за выпаду травы ў вёсках згарала па некалькі дамоў за раз.
Школьнікі не разгубіліся і пачалі засыпаць травяны пажар пяском які ляжаў тут жа каля сараю. Спачатку пясок насілі рукамі, калі зразумелі, што гэта доўга прыстасавалі для пераносу знойдзеныя кавалкі руберойду. А яшчэ праз некаторы час на дапамогу дзецям прыйшлі і дарослыя з рыдлёўкамі ды вёдрамі. Агульнымі намаганнямі вагонь удалося затушыць.
Як паведамляе сайт МНС, малымі героямі сталі вучань 9-га класа Аляксей Шакун, 8-га класа Іван Драздоў і 4-га класа Сяргей Савачкін.
Фота і інфармацыя паводле сайту МНС