Грамадскія актывісты Оршы запрашаюць далучыцца да работы па зборы сведчанняў пра Сталінскія рэпрэсіі ўсіх ахвотных. Любы жыхар Оршы ці раёна можа дапамагчы захаваць памяць пра бязвінна забітых ў тыя страшныя часы. Асноўная задача - збіраць вусныя сведчанні пра тыя падзеі. Такім чынам вы не толькі дапаможыце агульнай добрай справе, але, калі і вашыя родзічы патрапілі пад рэпрэсіі, захаваеце для нашчадкаў іх гісторыю: па выніках працы гісторыі будуць апублікаваныя.
Усе валанцёры, якія дашлюць свае кантакты да 2-га чэрвеня змогуць прайсці навучанне методыкам збору вусных сведчанняў у спецыялістаў.
Для таго, каб паўдзельнічаць у кампаніі ў якасці валанцёра, дашліце свае кантакты на адрас нашага сайту: [email protected] з тэмай ліста "валанцёр".
Калі ж вы не гатовыя быць валанцёрам, але маеце што распавесці па тэме рэпрэсіяў, то дашліце кароткае апісанне сваёй гісторыі на той жа адрас - валанцёры самі звяжуцца з вамі і запішуць гісторыю ў зручны для вас час.