Гэта першы выпадак у краіне калі інсульт здарыўся ў настолькі малога дзяцёнка. Першай гісторыю Васілісы Армянінавай - якую бацькі называюць Васілёк - апісала газета "Рэспубліка". Напярэдадні Новага года (у тым годзе Васілёк упершыню пайшла ў першы клас) дзяўчынка адчула сябе кепска: адкрылася ірвота, з'явілася агульная млявасць. Бацькі звярнуліся да аршанскіх медыкаў, якія паставілі страшны дыягназ. Ужо ў навагоднюю ноч дзяўчынцы віцебскі нейрахірург рабіў трэпанацыю чэрапа. Далей яшчэ некалькі аперацыяў, але зноў тэмпература і Васілёк едзе ў Мінск на чарговую аперацыю.
Аперацыі прайшлі добра і дзяўчынка два тыдні правяла на рэабілітацыі ў дзіцячым хоспісе. Цяпер маці і бабуля здымаюць кватэру ў мястэчку Лясны, каб быць бліжэй да Васілісы, бацька працуе ў Оршы і прыязжае да сям'і толькі на выходныя. Сама ж яна не можа зараз абыйсціся без пастаяннага нагляду, медычных прэпаратаў і розных трубак, якія захоўваюць яе жыццё. Так, дыхае 6-гадовае дзіцё праз трубку, есць праз яшчэ адну трубку і г.д. Маці вымушана быць каля свайго дзіця ўсе 24 гадзіны ў суткі.
Бацькі гавораць, што беларускія дактары адпрацавалі выдатна і дзяўчынка пайшла на папраўку - пачала міргаць вачыма (пасля аперацыі быў атрафіраваны зрокавы нерв), крыху варушыць рукамі і нагамі, пачала набіраць вагу, амаль самастойна трымае галоўку. Але для выздараўлення ёй патрэбна далейшае лячэнне. Бацькі хочуць павезці Васілісу ў Нямеччыну дзе ім прапанавалі лячэнне за 55.000 еўра. Канешне, такіх грошай, калі ў сам'і працуе толькі бацька, у сям'і няма.
Бацькі просяць людзей добрай волі дапамагчы фінансавана на далейшае лячэнне іх дзіцёнка. Грошы можна перадаць некалькімі спосабамі:
Неабходныя рэквізіты для плацяжоў — УНП 300460375, МФО 150801647:
беларускія рублі — транзітны рахунак 3819382102020 на дабрачынны рахунак 000023 у аддзяленні 215/71, бестэрміновы
долары ЗША — транзітны рахунак 3819382105027 на дабрачынны рахунак 000034 у аддзяленні 215/71, бестэрміновы
еўра — транзітны рахунак 3819382105027 на дабрачынны рахунак 000003 у аддзяленні 215/71, бестэрміновы
расійскія рублі — транзітны рахунак 38 19382105027 на дабрачынны рахунак 00015 у аддзяленні 215/71, бестэрміновы
Прызначэнне платы: для залічэння на рахунак на імя Армянінава Канстанціна Аляксандравіча для лячэння і рэабілітацыі дачкі Армянінавай Васілісы Канстанцінаўны.
Самы просты і зручны спосаб дапамагчы — папоўніць баланс мабільнага тэлефона Канстанціна Армянінава +375333045036.