Здарэнне адбылося ў ноч з 1-га на 2-е чэрвеня. У вёсцы Зялёная Талачынскага раёна пасля трох гадзін ночы загарэўся жылы дом. Званок у пажарную службу паступіў а 03-46. У выніку пажару, цудам абыйшлося без ахвяраў, але 46-гадовы мужчына, які пражываў у гэтым доме, атрымаў апёкі.
30-га чысла яшчэ адзін пажар адбыўся ў вёсцы Шэлухі Сенненскага раёна. Жылы дом загарэўся а 5-ай гадзіне раніцы. У дадзеным выпадку ніхто не пацярпеў.
Інфармацыя паводле сайта МНС