09:00

-4

7 м/с

1006 гПа

12:00

-2

8 м/с

1005 гПа

15:00

-0

7 м/с

1004 гПа

18:00

-1

7 м/с

1003 гПа

21:00

-1

6 м/с

1003 гПа

Рэгіён, Здарэнні

Здарэнні па лініі міліцыі

03.06.2017 07:21

2798 праглядаў, 0 каментароў

Крадзяжы, кантрабанда, фальшывыя грошы - што здаралася ў рэгіёне на гэтым тыдні

На гэтым тыдні зводкі МУС і УУС паведамлялі пра шэраг здарэнняў у нашым рэгіёне або з удзелам выхадцаў з Аршаншчыны. Каля вёскі Дворышча ў Крупскім раёне 26-га мая быў спынены аўтамабіль "ЗІЛ" на якім жыхар вёскі Канапельчыцы Талачынскага раёна нелегальна перавозіў 8,4 тоны чорнага металу.

Яшчэ адзін груз чоранага металу быў знойдзены ў вёсцы Раманаўка таксама Талачынскага раёна. 8,2 тоны металу ляжалі ў двары безпрацоўнага мясцовага жыхара.

У перыяд з 1 па 15 мая ў Сененскім раёне (населены пункт не ўдакладняецца) невядомы зламіў замок у кватэры і скраў электралябёдку, палівачны шланг, сабвуфер і рабалоўныя прылады. Страты ацэненыя ў 210 рублёў.

У перыяд з 4 студзеня (тады яна была ў кватэры апошні раз да крадзяжа) па 28 мая пенсіянерка ў Аршанскім раёне заўважыла, што нехта разбіў вакно на гаўбцы яе кватэры і вынес тэлевізар коштаў у 150 рублёў.

У іншым выпадку у Аршанскім раёне была абкрадзена лазня. Невядомы ў ноч з 30-га на 31-е мая невядомы адціснуў дзвеоы і скраў электрарухавік, іншы электраінструмант, пліткарэз і фарбы, якія знаходзіліся ў памяшканні лазні. Страты ацэненыя ў 647 рублёў.

З 8-га па 31-е мая (у міліцыю мужчына звярнуўся толькі 1 чэрвеня) невядомы сарваў навясны замок у дачным доме ў Лёзненскім раёне і скраў кампрэсар ды аккумулятар.

Зводка МУС за 1 чэрвеня паведамляе пра чарговую выяўленую ў Оршы фальшывую купюру. На гэты раз у нашым горадзе знайшлі купюру ў 500 еўра.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Здарэнні па лініі міліцыі

Крадзяжы, кантрабанда, фальшывыя грошы - што здаралася ў рэгіёне на гэтым тыдні

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение