Мерапрыемствы, прысвечаныя дню аховы дзяцей, пачаліся са святочнага шэсця ад гарадскога цэнтра культуры да дзіцячага парка "Казачная краіна". Маленькія салдаты ў параднай бел-сіняй форме дакладна крочылі пад звонкі стук барабана, а ўсіх дзяцей, якія прыйшлі на свята, пракацілі на казачным паравозіку прама да галоўнай сцэны мерапрыемства.
У самім парку ўсіх прыйшэдшых чакалі вясёлыя аніматары, выстава-кірмаш самаробных цацак і біжутэрыі, шматлікія крамы з марозівам і іншымі прысмакамі, а таксама розыгрышы і віктарыны. Галоўнае дзеянне адбывалася на сцэне летняга амфітэатра, дзе выступалі творчыя калектывы нашага горада, а таксама супрацоўнік МНС, які нагадаў маленькім аршанцам аб правілах супрацьпажарнай бяспекі ў перыяд летняга сезону.