Кепская навіна для аматараў адзначаць па пятніцах канец рабочага тыдня. У гэтую пятніцу "святкавання" не адбудзецца - алкаголь у гэты дзень прадаваць у крамах не будуць. Звязана гэта са школьнымі выпускнымі. 11-класнікі здалі іспыты і па традыцыі адзначаць выхад у дарослае жыццё.
Забарона на продаж алкаголю ў святочныя і знакавыя дні стала для Беларуссю традыцыйным метадам прафілактыкі алкагалізму і правапарушэнняў. Праўда, ці дае гэта нейкі эфект ніхто пакуль сказаць не можа - Беларусь працягвае заставацца ў лідарах па ўжыванні алкаголю. Паводле новых дадзеных, наша краіна займае другое месца па ўжыванні алкаголю на душу насельніцтва. На першым месцы знаходзіцца суседняя Літва.