Настаўнік Валерый Герасімаў з Оршы стане аўтарам падручніка па матэматыцы для вучняў пятых класаў.
Валерый Дзмітрыевіч - выпускнік Аршанскай сярэдняй школы №7, скончыў Ленінградскі ваенна-механічны інстытут, а таксама матэматычны факультэт педагагічнага інстытута імя Талстога ў Туле (Расія). Атрымаўшы другую вышэйшую адукацыю, Валерый Герасімаў вярнуўся на Аршаншчыну ў якасці педагога, дзе і працуе да гэтага часу.
Валерый Герасімаў з'яўляецца аўтарам падручнікаў і дапаможнікаў па матэматыцы, мае рэдкую для педагогаў кваліфікацыйную катэгорыю «настаўнік-метадыст». З 2012 года па інавацыйнаму праекту Валерыя Герасімава «Укараненне структурна-дынамічнай мадэлі навучання матэматыцы на аснове прынцыпу сістэмнай дыферэнцыяцыі» працуюць 8 школ краіны.
Аднак, гэта не адзіны педагог з Оршы, які ўдастоены такога гонару. Сяргей і Галіна Трафімавы, якія таксама жывуць і працуюць у Оршы, напішуць навучальныя дапаможнікі па прадмеце "Чалавек і свет" для школьнікаў першага, другога і трэцяга класаў.