15:00

+2

6 м/с

981 гПа

18:00

+2

6 м/с

981 гПа

21:00

+1

5 м/с

982 гПа

00:00

+1

4 м/с

983 гПа

03:00

+1

4 м/с

985 гПа

Орша, Грамадства

Санстанцыя патрапілася

15.06.2017 18:13

6447 праглядаў, 10 каментароў

Жыхары Аршаншчыны пераплочвалі за паслугі санстанцыі. Заведзена крымінальная справа.

Звычайная справа калі кантралюючыя органы цікавяцца прадпрыемствамі з кепскімі паказчыкамі, але ў дадзеным выпадку дэпартамент фінансавых раследванняў зацікавіў поспех прадпрыемства - Аршанскі занальны цэнтар гігіены і эпідэміялогіібыў адным з найбольш высокадаходных. Даходы не здарма зацікавілі кантралёраў. Аказалася, за поспех санэпідэмстанцыі плацілі амаль усе аршанцы.

Загадчык аддзялення цэнтра гігіены і эпідэміялогіі прымушаў сваіх падначаленых складаць акты работаў з заведама хлусхлівымі дадзенымі: завышаліся памеры плошчаў і, адпаведна, колькасць расходных матэр'ялаў, а, значыць, і кошт аплаты паслугаў.

У выніку, Оршакамгас, які і быў кліентам арганізацыі, пераплочваў за траўленне пацукоў і насякомых. А, значыць, пераплочвалі і жыхары дамоў, якія карыстаюцца паслугамі камгасу. Агулам за 2014-2016 гады пераплата склала больш чым 193.000 новых рублёў. Грошы гэтыя паступалі, дарэчы, у прэміяльны фонд санстанцыі.

Камітэт дзяржкантролю завёў крымінальную справу па дадзеным факце. Вінаватым пагражае цяпер пазбаўленне волі на тэрмін ад 3 да 10 гадоў з пазбаўленнем права займаць асобныя пасады.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Последние новости

Колькі трэба зарабляць у Воршы, каб жыць камфортна?

Обсуждение новости: Санстанцыя патрапілася

Жыхары Аршаншчыны пераплочвалі за паслугі санстанцыі. Заведзена крымінальная справа.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение