09:00

-5

8 м/с

995 гПа

12:00

-5

7 м/с

993 гПа

15:00

-4

7 м/с

990 гПа

18:00

-5

6 м/с

987 гПа

21:00

-5

7 м/с

984 гПа

Орша, Грамадства

Куцеенка пад увагай

16.06.2017 17:11

5058 праглядаў, 2 каментара

Праблемы ракі Куцеенкі спрабуюць вырашыць адразу з некалькіх бакоў

Адна з самых вядомых рэкаў Аршаншчыны сёння выглядае як сціплы ручай, які працякае па вялікім рэчышчы са стромкімі берагамі. Толькі берагі і захаваўшаяся назва манастыра, здаецца, і засталіся ад ракі. Пытанне добраўпарадкавання гэтага берага ды выратавання самой ракі падымалася і раней, але так супала, што гэтай вясной адразу некалькі арганізацый загаварылі пра праблему амаль адначасова.

Так, 1-га чэрвеня грамадская ініцыятыва "чысты свет" па ініцыятыве Алены Кучынскай, правяла ва ўрочышчы ракі дзіцячае свята прымеркаванае да "Дня абароны дзяцей". Такім чынам актывісты і прыцягнулі ўвагу да праблемы ракі і прадэманстравалі рэкрэацыйны патэнцыял урочышча. На думку актывістаў, стварэнне ва ўрочышчы рэкрэацыйнай зоны - гэта адна з магчымасцяў вырашыць праблему ракі.

5-га чэрвеня на аграсядзібе "Пуцяніна", па ініцыятыве аднаго з рэгіянальных каардынатараў кампаніі "Гавары праўду" Ігара Грышанава, сябраліся яшчэ шэраг актывістаў з розных арганізацый, якія больш падрабязна абмеркавалі праблему Куцеенкі і запланавалі шэраг мерапрыемстваў па гэтым пытанні. Дарэчы, 5-га чэрвеня - міжнародны дзень навакольнага асяроддзя, які дэмакратычныя арганізацыі вырашылі адзначаць штогадова. Некаторыя вынікі абмеркавння былі перададзеныя новаму старшыні выканкаму Леаніду Пянькоўскаму на яго прыёме грамадзянаў у Бабінічах.

15-га чэрвеня актывісты - Алена Кучынская і Ігар Казмерчак - па пытанні Куцеенкі наведалі райвыканкам, дзе сустрэліся з намеснікам старшыні выканаму Алегам Смірноўскім. Як высветлілася, і ў выканкама ёсць свай погляд на праблему і планы па яе вырашэнні, які прынцыпова не адрозніваецца ад погляду грамадскіх ініцыятываў. Адпаведна, пры рэалізацыі гэтых планаў грамадскасць і ўлады змогуць працаваць супольна. А першы вынік па супольным вырашэнні праблемаў Куцеенкі ўжо з'явіўся - грамадскія актывісты выявілі ва ўрочышчы зарасці баршчавіка, якія ўжо сёння адмысловымі службамі былі знішчаны.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Куцеенка пад увагай

Праблемы ракі Куцеенкі спрабуюць вырашыць адразу з некалькіх бакоў

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение