12:00

+9

3 м/с

984 гПа

15:00

+9

3 м/с

984 гПа

18:00

+8

3 м/с

985 гПа

21:00

+7

2 м/с

985 гПа

00:00

+6

3 м/с

986 гПа

Орша, Грамадства

Правы адноўлены

23.06.2017 08:35

3098 праглядаў, 1 каментар

Сіраце Аксане Юр'евай вярнулі права на сацыяльнае жыллё.

Гісторыя аршанскай сіраты Аксаны Юр'евай стала вядомай грамадскасці ў красавіку 2016 года. Тады яе пазбавілі статуса сіраты, і ў 23 гады яна пазбылася права на сацыяльнае жыццё. Рашэнне, з аднаго боку, адпавядала закону пра сіротаў. Ісці не было куды, фактычна дзяўчына ставала асобай без пэўнага месца жыхарства. На той момант Аксане было 29 гадоў, яна жыла ў доме жанчыны, якая проста прытуліла яе. Аднак затым жанчына памерла, а яе сын ануляваў праз суд рэгістрацыю Аксаны па тым адрасе.

Але на шляху Аксаны з'явіўся яшчэ адзін добры чалавек, юрыст Ігар, які пажадаў не раскрываць журналістам tut.by, якія сачылі за развіццём падзей, свайго прозвішча.

Больш за год ён апекаваўся справамі спадарыні Юр'евай, хадзіў з ёй па судах і адстойваў яе правы на сацыяльнае жыллё. Урэшце, суд пастанавіў аднавіць яе ў правах, і Аршанскі выканкам паставіў Аксану на ўлік асоб, якія маюць патрэбу ў жыллі. Прычым дабівацца праўды давялося праз Віцебскі абласны суд — у Оршы суд палічыў, што Аксана не мае права на сацыяльнае жыллё. У абласным цэнтры мелі іншы погляд на рэчы. Там усталявалі, што дзяўчыне павінна быць прадастаўлена месца для пражывання ў Оршы, аршанскі ж суд настойваў на тым, што ёй трэба звяртацца да сацыяльных службаў Талачына і атрымліваць жыллё там.

У выніку Аршанскі райвыканкам, выконваючы рашэнне абласнога суда, паставіў Аксану на асобную чаргу дзяцей-сіротаў. Цяпер Аксана на 111-й пазіцыі ў чарзе, яе адразу папярэдзілі, што чакаць давядзецца як мінімум да 2019 года. Але дзяўчына і яе добраахвотны памочнік юрыст Ігар ужо задаволеныя тым, што ўдалося адстаяць сваю пазіцыю.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Правы адноўлены

Сіраце Аксане Юр'евай вярнулі права на сацыяльнае жыллё.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение