Увечары, дакладней, у 17:26 31-га ліпеня ратавальнікам Сенненшчыны паступіла паведамленне аб узгаранні жылога дома ў вёсцы Нямойта. У вёсцы, якая знаходзіцца побач з дарогай Сянно — Талачын і мае статус аграгарадка, гарэў дом, які належыць грамадзянцы 1939 года нараджэння. Агонь сур’ёзна пашкодзіў маёмасць, перакрыццё столі і сцены дома. На шчасце, ніхто з людзей у вагні не пацярпеў. Дакладная прычына, чаму пачаўся пажар, усталёўваецца.
Нагадаем, некалькі дзён таму былі пажары ў Талачынскім і Лёзненскім раёнах, а таксама ў Барані. Прычым тады, у вёсцы Нізкі Гарадзец Талачынскага раёна, экстрэнным службам удалося выцягнуць з дома гаспадара і ўратаваць яму жыццё.