09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-1

8 м/с

981 гПа

15:00

+0

8 м/с

981 гПа

18:00

+1

7 м/с

981 гПа

21:00

-1

5 м/с

980 гПа

Рэгіён, Здарэнні

Балбасаўскага стралка затрымалі

01.08.2017 11:16

5107 праглядаў, 7 каментароў

Мужчына, які страляў у знаёмую і збег, затрыманы каля станцыі “Зорны” са зброяй.

30 ліпеня ў Балбасаве прагучаў стрэл — 44-гадовы непрацуючы мужчына стрэліў у сваю 42-гадовую знаёмую. Паводле папярэдняй версіі, злачынства адбылося на глебе рэўнасці, а мужчына быў на падпітку. Прычым стрэл прагучаў у 7:45 у пад’ездзе, яго маглі чуць многія людзі. Жанчына была тэрмінова шпіталізавана ў рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы. А “стралок” збег з месца злачынства.

Праваахоўныя органы аператыўна паднялі сваіх супрацоўнікаў на пошукі злачынцы, па трывозе паднялі супрацоўнікаў пяці суседніх з Аршанскім раёнаў Віцебскай вобласці. Патрулявалі, натуральна, і ўсё Балбасава. Але знайсці злачынцу не ўдавалася два дні. Плён даў зварот да людзей — 31-га ліпеня каля 21:00 мясцовы жыхар затэлефанаваў у міліцыю па нумары 102 і паведаміў, што бачыў чалавека, меркавана злачынцу, з ружжом. Той накіроўваўся на станцыю дызель-цягнікоў “Зорны”.

Міліцыянты ачапілі тэрыторыю станцыі і паспрабавалі адцясніць падазраванага на бяспечную адлегласць. Ускладнялася ўсё тым, што на станцыю якраз прыбываў дызель-цягнік, і неабдуманыя рашэнні п’янага чалавека з ружжом маглі прывесці да страшных наступстваў. Але, на шчасце, супрацоўнікі міліцыі і АМАПу ў дадзенай сітуацыі праявілі прафесіяналізм, здолелі адцягнуць увагу мужчыны спецыяльнымі сродкамі і затрымалі яго, піша сайт МУС. Спецсродкі спатрэбіліся, бо мужчына размахваў ружжом і адмаўляўся здавацца. Папярэдне ўсталявана, што мужчына сапраўды быў п’яны, а ружжо было баявым і зараджаным – у патронніку быў патрон. З затрыманым працуюць следчыя, у ліку іншага яны паспрабуюць даведацца ў мужчыны, дзе яму ўдавалася амаль двое сутак хавацца на маленькай тэрыторыі. Следства мяркуе, што ў сваю знаёмую мужчына страляў з мэтай наўмыснага забойства, а не простага прычынення шкоды здароўю.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Балбасаўскага стралка затрымалі

Мужчына, які страляў у знаёмую і збег, затрыманы каля станцыі “Зорны” са зброяй.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение