Неверагодныя для нашых краёў спёка і сквар, якія ўсталяваліся ў рэгіёне, спрыяюць таму, што многія жыхары спрабуюць злавіць любы вольны дзень і адправіцца да вадаёмаў, адпачыць. Нехта адпраўляецца ў далёкія краіны. А ёсць і людзі, якім нават тэмпература звыш 30 градусаў цяпла не замінае красці. У Дубровенскім раёне 27-га ліпеня пенсіянер 1953 года нараджэння паведаміў, што нехта з плота ягонага дома і незачыненай адрыны здзейсніў крадзяжы. З плота знялі металапрофіль, ажно 18 лістоў, фактычна пазбавіўшы мужчыну агароджы, а з адрыны вынеслі металічную бочку. Узбуджана крымінальная справа, матэрыяльная шкода складае 414 рублёў.
У Аршанскім раёне ў апошні дзень ліпеня ў міліцыю звярнулася пенсіянерка 1956 года нараджэння, якая паведаміла, што невядомы злачынца скарыстаўся яе адсутнасцю цягам 1,5 гадзінаў, падабраў клю да дома і скраў 200 беларускіх рублёў і 100 даляраў ЗША. Агульная шкода ў беларускай валюце склала 395 рублёў. Злодзея шукаюць.
А ў вёсцы Ваўковічы Талачынскага раёну гарэў жылы дом. Узгаранне адбылося пасля 17 гадзінаў 1-га жніўня. Агонь пашкодзіў перакрыццё столі, сцены і маёмасць. Пажарам знішчаны дах. Прычына пажару ў доме 6х8 метраў усталёўваецца.