00:00

+2

5 м/с

983 гПа

03:00

+1

3 м/с

984 гПа

06:00

+1

4 м/с

986 гПа

09:00

+4

4 м/с

988 гПа

12:00

+9

8 м/с

990 гПа

Рэгіён, Здарэнні

Пашкоджаны жылы дом

03.08.2017 18:10

2430 праглядаў, 0 каментароў

Моцны ўраган сур'ёзна пашкодзіў дах жылога дома ў Арэхаўску.

2-га жніўня па Віцебскай вобласці і некаторых іншых рэгіёнах Беларусі пракаціўся магутны ўраган. Закрануў ён і Аршаншчыну. Стыхія разбушавалася ў пасёлку Арэхаўск настолькі, што пашкодзіла дах жылога дома. Дом на 27 кватэраў належыць КУП "Оршакамгас". Пашкоджаны 25 лістоў шыферу, а менавіта 40 квадратных метраў. На шчасце, пацярпелых не аказалася. Шкода ад стыхіі па Віцебшчыне даволі моцная - дзесьці сарваны дах, дзесьці выбітыя вокны, дзесьці маёмасць дэфармавана ўпаўшымі дрэвамі. Ратавальнікі і гаспадары маёмасці яшчэ не паспелі падлічыць да канца, колькі бяды ў канчатковым выніку натварыў вецер.

Летась па Аршаншчыне пракаціўся яшчэ адзін магутны ўраган. Тады ён закрануў пераважна раёны "Заходні" і "Вакзальны", пры гэтым у раёне "Паўночны" чуліся толькі адгалоскі стыхіі.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Пашкоджаны жылы дом

Моцны ўраган сур'ёзна пашкодзіў дах жылога дома ў Арэхаўску.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение