Нагадаем, што ў канцы ліпеня каля вёскі Асіпенка Лёзненскага раёна загінуў 5-гадовы хлопчык. Дзядзька гэтага хлопчыка прыехаў да сваёй сястры на абед. У часе абеду два хлопчыкі вельмі папрасіліся, каб дзядзька ўзяў іх з сабой на работу. Але той адмовіўся. Тады пляменнік не заўважна для дзядзькі залез на прычэп трактару. Што адбылося далей высвятляла следства: у нейкі момант хлопчык не ўтрымаўся на прычэпе трактара і зваліўся проста пад яго колы. Пры гэтым, да пэўнага моманта (пакуль яму не пазванілі на мабільнік) кіроўца трактара таксама не заўважаў што вязе несанкцыянаванага пасажыра.
Цяпер вінаватым аказваецца 19-гадовы трактарыст. Ён вінаваціцца ў тым, што перад тым як пачаць рух не пераканаўся, што рух будзе бяспечны для ўсіх яго ўдзельнікаў.
Тым не меньш, зараз следчы камітэт шукае сведкаў здарэння, каб усебакова разабрацца ў сітуацыі. Тых хто можа нешта распавесці па дадзены факце просяць звяртацца па тэлефонах: 8 (0212) 462078 (Віцебск)