12:00

+0

8 м/с

981 гПа

15:00

+0

8 м/с

981 гПа

18:00

+0

7 м/с

981 гПа

21:00

-1

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

3 м/с

979 гПа

Рэгіён, Здарэнні

Дзве аварыі на М-8 (фота)

08.08.2017 13:10

3768 праглядаў, 0 каментароў

На трасе М-8, якая злучае Оршу і Віцебск, за тыдзень адбыліся дзве значныя аварыі. Ёсць пацярпелыя

Першая аварыя адбылася ў Віцебскім раёне на павароце на вёску Копці 3 жніўня. Двое мужчынаў, абодва жыхары Санкт-Пецярбурга, ехалі з Оршы ў кірунку Віцебска. Падобна на тое, што ўбодвух была бяссонная ноч, бо а 7 раніцы, калі ўсё адбылося, пасажыр у машыне спаў. Хіліла на сон і кіроўцу аўтамабіля. У выніку, 42-гадовы кіроўца не справіўся і заснуў за стырном. "Фольксваген Пасат", якім ён кіраваў, выляцеў на збочыну і перакуліўся.

У аварыі, праўда, сам кіроўца сур'ёзна не пацярпеў, а вось 26-гадовы пасажыр атрымаў пералом і шэраг ушыбаў. Ён быў дастаўлены ў абласную бальніцу, дзе і цяпер знаходзіцца на лячэнні.

Другая аварыя здарылася 6-га жніўня літаральна за 10 кіламетраў ад месца першай аварыі. Не зважаючы на выходны дзень, раніцай тут вяліся традыцыйныя летнія рамонтныя работы. 67-гадовы кіроўца аўтамабіля "Форд Фьюжн" потым тлумачыў, што толькі ў апошні момант заўважыў рамонтныя работы і не паспеў зрэагаваць. У выніку, ягоны аўтамабіль наехаў на шчэбнераскідальнік. Ад гэтага наезду сам кіроўца не пацярпеў, але засталося дасталося аднаму з рабочых, якія вялі рамонт. Работнік 1970 года нараджэння атрымаў пералом і быў вымушаны звярнуцца па медычную дапамогу.

Фота суполкі ДАІ Віцебск.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Дзве аварыі на М-8 (фота)

На трасе М-8, якая злучае Оршу і Віцебск, за тыдзень адбыліся дзве значныя аварыі. Ёсць пацярпелыя

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение