Зброя часоў вайны была знойдзена 7 жніўня а 12-00 ў лесе каля Копысі. Агулам тут знайшлі 77 артылерыйскіх снарадаў, 10 узрывацеляў і 12 гільзаў. Уся зброя была знішчана адмысловым падраздзяленнем міліцыі.
Гэта далёка не першы ў гэтым годзе выпадак такіх знаходак на Аршаншчыне. Раней зброя часоў Другой Сусветнай выяўлялася ў Сененскім раёне і Лёзненскім. Для Аршанскага раёна ў 2017 гэта першы выяўлены склад зброі.