Яшчэ адно прывітанне з часоў прыйшло да нас з сезонам правядзення земляных работаў. На гэты раз артылерыйскія снарады знойдзены на полі каля вёскі Копці Віцебскага раёна, якая знаходзіцца не далёка ад дарогі з Віцебска на Оршу. Тут былі знойдзены 51 артылерыйскія снарады трох розных калібраў. Усе яны былі знішчаны адмысловым падраздзяленнем міліцыі.
Што цікава, у той самы дзень - 9 жніўня - яшчэ каля трох вёсак Віцебскага раёна таксама былі знойдзены боепрыпасы часоў Другой Сусветнай вайны.