Мытнікі ў Дубровенскім раёне знайшлі каля 46 тон грыбоў, але не ў лесе, а ў адной з фураў, якая спрабавала правезці ў Расію кантрабанду. Агулам было спынена 5 такіх машынаў, што дазволіла беларускай мытні разжыцца на тавары агульнай сумай каля 330.000 новых рублёў.
Прычынаў канфіскацыі тавараў некалькі: гэтыя тавары патрапілі пад расійскія санкцыі, на тавары адсутнічалі фітасанітарныя сертыфікаты, у суправаджальных дакумантах былі напісаныя не правільныя месцы разгрузкі тавара.
У выніку не патрапілі ў Расію 46 тонаў шампіньёнаў, 11,5 тонаў рознай гародніны: сельдзерэй, морква, рукала, радіска, салата, буракі і 19 тонаў яблыкаў.
Інфармацыя і фота паводле сайту мытнага камітэту