Сенненскі раённы аддзел Следчага камітэта пачаў крымінальную справу па частцы 2 артыкула 295 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Справа заведзена на непрацуючага жыхара горада Сянно. 29 ліпеня па месцы яго жыхарства Аддзелам крымінальнага вышуку знойдзена і канфіскавана 250 малакаліберных патронаў.
А Орша зноў трапіла ў зводкі МУС з-за фальшывых купюраў. На гэты раз у кампаніі з Менскам і Берасцем. Там былі канфіскаваныя дзве фальшывыя купюры па 5 тысяч расейскіх рублёў і дзве купюры наміналам 100 даляраў ЗША.