На парцягу тыдня зводка УУС тройчы паведамляла пра крадзяжы ровараў. Першы такі выпадак адбыўся ў Оршы 21 жніўня. Злачынца скраў амаль новы ровар з пад'езда шматпавярховага дома. У здзяйсненні крадзяжу падазраецца жыхар Оршы 1958 года нараджэння.
Другі ровар знік ноччу 22 жніўня ў Талачыне. Ён быў прыпаркаваны каля дома па вуліцы Дзяржынскага. Міліцыя ацаніла скрадзены ровар "Стэлс" у 152 рублі. У дадзеным выпадку падазраваны быў таксама выяўлены. Ім аказаўся мясцовы 27-гадовы рабочы.
Трэци ровар "Ruddy Dax" быў скрадзены ў 1-ым мікрараёне Оршы ад аднаго з дамоў па вуліцы Сямёнава. Ровар 2012 года выпуска ацэнены ў 178 рублёў. Падазраваны таксама выяўлены - ім аказаўся кіроўца аднаго з аршанскіх прадпрыемстваў 1983 года нараджэння.