На вялікую подласць пайшлі 20-гадовая дзяўчына і яе 27-гадовы хлопец. Яны скралі ў знаёмай пашпарт і аформілі на яго крэдыт на тэлефон і ноўтбук, на больш чым 500 рублёў кожны. Пры гэтым абкрадзеная дзяўчына за сваім пашпартам асабліва не сачыла і пачула пра нейкі крэдыт на сваё імя толькі, калі ёй сталі тэлефанаваць з крамаў, гаворачы, што пара ўносіць грошы па крэдыту. Тут усё і высветлілася. Аднойчы дзяўчына прыйшла ў госці да знаёмых, а тым падвартавалі момант, калі дзяўчына выйдзе на некалькі імгненняў, і скралі яе пашпарт. Што ж з праверкай асобы? Тут усё нескладана. Калі кур'ер дастаўляў тавар па адрасе, яго сустракала зладзейка, якая выдавала сябе за ўладальніцу пашпарту. Ці то кур'еры не былі ўважлівыя, ці падабенства было надта вялікім, ужо вядома не ўсім, застаецца толькі факт, што ніхто нічога не западозрыў.
Але цяпер, калі таемнае стала вядомым, злачынцам давялося адказваць перад судом за махлярства. А гаспадара кватэры, які і скраў пашпарт, судзілі яшчэ і па артыкуле "крадзеж". У выніку мужчына мог адправіцца за краты на 1,5 гады, а яго змоўніца на год. Аднак суд вынес рашэнне аб адтэрміноўцы турэмнага зняволення на год. Калі за гэты тэрмін дзяўчына і хлопец зноў пойдуць на крымінал, іх чакае ўжо рэальнае пакаранне са знаходжаннем у турме.