Нагадем, што 16 верасня на вуліцы Шчорса былі выяўлены боепрыпасы часоў Другой Сусветнай вайны, на працягу тыдня з'яўляліся новыя падрабязнасці пра гэтую знаходку. Тое што вакол Оршы рэгулярна знаходзяць зброю часоў вайны - не дзіва. Але звычайна яе знаходзяць у лясах, або палях - не там дзе жывуць людзі. А вось знайсці снарады проста ў горадзе ды яшчэ на месцы дзе ў часы СССР побач размяшчаліся вайсковыя аўтамабільныя склады - гэта, сапраўды, нечакана.
Патлумачыць тое што боепрыпасы знайшлі так поздна можна тым, што яны былі закапаныя даволі глыбока. У выніку, жыхары дома №19 па вуліцы Шчорса заўважылі, што жылі побач з небяспекай калі капнулі даволі глыбока - па адной інфармацыі, яны хацелі выкапаць у двары невялікі басейн. Пабачыўшы прадмет знешне падобны на снарад жыхары дома пазванілі ў міліцыю, ужо міліцыянты на месца выклікалі МНС, паведамілі пра знаходку ў ваенкамат, КДБ. Вуліца была агароджана, але эвакуацыю рабіць не сталі.
Калі на вуліцу Шчорса прыехалі ўсе адпаведныя службы, гаспадары яшчэ не ведалі, што снарад які яны пабачылі быў не адзін. ТОлькі 16 чысла сапёры, працаваўшыя на вуліцы Шчорса дасталі з зямлі амаль 30 снарадаў, але і гэта было яшчэ не ўсё і работы працягнуліся на наступны дзень. за 16 верасня і некалькі гадзін 17 верасня агулам з зямлі было выкапана 35 артылерыйскіх снарадаў калібра 76 міліметраў.
На фота: вуліца Шчорса
На фота: дом №19