Старшы прапаршчык, супрацоўнік МНС днём 26 верасня вяртаўся дамоў. Ужо зайшоўшы ў пад'езд свайго дома №85 па вуліцы Магілёўская (стары дом каля вайсковай частцы) ён адчуў па' дыму. А падняўшыся на другі паверх, пабачыў, што з кватэры №65 дзе жыў яго сусед пенсіянер з дачкой ідзе дым. Прапаршчык Кліменкоў тут жа выклікаў сваіх калегаў, якія неслі ў гэты час службу, але і сам не стаў чакаць іх прыбыцця - ён увайшоў у кватэру. Дачкі пенсіянера ў кватэры не было, а сам гаспадар кватэры 1947 года нараджэння ляжаў у прыхожай на падлозе. Пажарны выцягнуў суседа з кватэры, якая была ўжо моцна задымлена, і на лаўцы перад пад'ездам пачаў аказваць яму першую медычную дапамогу.
На выклік прыехала тры машыны МНС і брыгада хуткай дапамогі. Пенсіянер быў шпіталізаваны з моцным атручваннем дымам і ў нецвярозым стане ў якім і знайшоў яго ратавальнік. З вышэйшых паверхаў паціпавярховага дома было эвакуявана 3 чалавекі. У самой кватэры моцна пашкоджана маёмасць .якую адразу пасля тушэння пажару пагрузілі на трактар і вывезлі.
Папярэдняя прычына пажару - курэнне ў п'яным стане.
На фота: пацярпелы
На фота: Кліменкоў А. П.
Таксама зводка МНС паведамляе, што 22 верасня на 3-ім завулку Бялінскага згарэла прыватная лазня.