На Аршанскім вакзале 76-гадовы жыхар Барані 12 кастрычніка праважаў свайго пляменніка. У працэсе развітання мужчына і не заўважыў як з яго кішэні выпадкова выпаў гаманец у якім было 80 рублёў, пенсійнае пасведчанне і іншыя дакуманты. На самім вакзале ён так і не заўважыў страту. А на наступны дзень пенсіянер зноў вярнуўся на вакзал, каб звярнуцца ў міліцыі з просьбай знайсці каштоўную рэч.
Міліцыянты скарысталіся запісамі камераў відэаназірання для высвятлення лёсу гаманца, на гэта давялося патраціць шмат часу, але вынік быў. Гаманец пенсіянер згубіў у залі чакання вакзала дзе ён ляжаў незаўважаным амаль цэлыя суткі. А потым з'явілася 70-гадовая пенсіянерка з Талачына, якая заўважыла прапажу. Яна разумела, што за ёй назіраюць камеры і паспрабавала як мага больш незаўважна падняць гаманец, выйсці з ім на вуліцу, забраць адтуль 80 рублёў і вярнуць гаманец назад. Не заўважна зрабіць гэта ўсё не атрымалася. Цяпер талачынскай пенсіянерцы, як мінімум, пагражае адміністратыўная адказнасць. А ў горшым выпадку і крымінальная - паведамляе УУС.