Зводка МНС паведамляе, што ў Оршы за два дні адлбылося тры пажары. Адзін з іх скончыўся трагічна. Трагедыя адбылася на вуліцы Ф. СКарыны. Паведамленне пра пажар паступіла ў МНС а 22-23 6 лістапада. Загарэўся жылы дом. Ужо пасля тушэння пажару ў доме было знойдзена цела мужчыны 1983 года нараджэння. Падрабязнасці здарэння чытайце на нашым сайце пазней.
Увогуле ў гэты дзень На тым беразе Дняпра адбылося два пажары. У другім выпадку загарэўся аўтамабіль у гаражным кааператыве па вуліцы Воз-Ан-Влен.
За дзень да таго пажар адбыўся на Жлобінскім праездзе. Тут загарэлася прыватная лазня.