09:00

+8

4 м/с

987 гПа

12:00

+8

4 м/с

988 гПа

15:00

+8

4 м/с

990 гПа

18:00

+9

5 м/с

991 гПа

21:00

+6

2 м/с

992 гПа

Орша, Грамадства

Пазняк пабываў на Кабыляках

26.07.2018 15:45

2699 праглядаў, 5 каментароў

Падобна на тое, што гэта першы мэр Оршы, які наведаў месца растрэлаў ахвяраў сталінскіх рэпрэсій

Пра тое, што мэр Оршы Аляксандар Рыгоравіч Пазьняк пабываў на помніку ахвярам сталінскіх рэпрэсій ён паведаміў сам на сустрэчы з родзічамі растраляных у Оршы. Гэта ўжо другая сустрэча паміж гарадскімі ўладамі і ініцыятыўнай групай родзічаў ахвяраў рэпрэсіяў.

На першай сустрэчы размова ішла пра магчымасць стварэння ў Оршы помніка прысвечанага падзеям 1930-х гадоў. Тады выканкам пагадзіўся за свой кошт аднавіць даўно скрадзеную таблічку на памятным камяні ва ўрочышчы "Кабыляцкая гара". На гэты раз гаворка ішла пра тэкст, які мусіць быць на гэтай таблічцы.

Сваякі растраляных прапанавалі тэкст "Ахвярам палітычных рэпрэсій" на беларускай, рускай, польскай мовах і яўрыце. Менавіта прадстаўнікоў гэтых нацыяў больш за ўсё было растраляна ў Оршы паводле адкрытых спісаў. Але справа ўсталёўкі шыльды не такая хутка - цяпер трэба пралічыць ейны кошт, узгадніць яе выгляд з усімі патрэбнымі службамі.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Пазняк пабываў на Кабыляках

Падобна на тое, што гэта першы мэр Оршы, які наведаў месца растрэлаў ахвяраў сталінскіх рэпрэсій

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение