У міліцыю Гародні 3 красавіка звярнуўся мясцовы жыхар 1963 года нараджэння, які выявіў, што грошы, адкладзеныя на дом, зніклі. Усяго ў «заначцы» было 1600 даляраў, 2500 еўра і 50 000 расейскіх рублёў.
Міліцыянты пачалі разбірацца ў тым, што адбылося і выявілі, што дзверы кватэры ніхто не узломваў - гэта значыць злодзея пусцілі ці ён меў ключ. Пагаварылі з дачкой пацярпелага, якая жыве ў кватэры па суседстве. Дзяўчына расказала, што 1 красавіка ў яе быў яе малады чалавек, заходзіў ён і да бацькоў. А потым раптам з'ехаў з горада. Аператыўнікі неўзабаве высветлілі, што хлопец знаходзіцца ў Оршы і збіраецца 5 красавіка на цягніку прыехаць назад у Гародні. На вакзале ў 6-й раніцы яго і сустрэлі — міліцыя і АМАП.
Малады чалавек распавёў, што ў момант крадзяжу былі п'яны. Яму ў рукі трапілі ключы ад кватэры бацькоў дзяўчыны, і там ён «выпадкова» знайшоў у адным з партфеляў грошы. Скрасці іх, па словах хлопца, яго падштурхнуў алкаголь. Узбагаціўшыся, хлопец заехаў за пашпартам у інтэрнат да сястры, узяў таксі і паехаў на ім ... у Оршу. Па дарозе заскочыў у Ліду, абмяняў трохі валюты, зазірнуў у бар і паехаў далей. Пасля прыезду ў Оршу ён зняў кватэру і толькі тады адправіў таксіста дадому. Пазней яму напісала дзяўчына, папрасіла вярнуцца — і ён купіў білет на цягнік.
У дачыненні да маладога чалавека, раней не асуджанага, распачата крымінальная справа за крадзеж у буйным памеры. Яму пагражае пазбаўленне волі на тэрмін ад 2 да 7 гадоў. Віну ён прызнаў, паведамляе прэс-служба УУС Гарадзенскага аблвыканкама.