Тыя хто ехаў раніцай на работу праз прывакзальную плошчу, маглі пабачыць не звычайнае відовішча. Амаль на ўсёй паркоўцы каля былой крамы "Чыгуначнік" ляжала нешта белае, здалёк падобнае на снег. Але ападкаў на гэты вясновы дзень не прагназавалася і, канешне, гэта былі не яны.
Аказваецца, што каля 7-00 - 7-30 раніцы тут загарэўся аўтамабіль адной са службаў таксі. Як распавялі нам відавочцы здарэння, для тушэння пажару былі выкліканы супрацоўнікі МНС, якія і залілі аўтамабіль, а разам з ім і паркоўку. У пажары ніхто акрамя аўтамабіля не пацярпеў.