Акт натуральнага садызму адбыўся ў раёне прашпекту Тэкстыльшчыкаў. Тут жывуць два сабчкі-браты. З'явіліся яны ў двары ў мінулым годзе адначасова. Мясцовыя жыхары перакананныя - малых шчанюкоў нехта падкінуў у іх двор. Але ніхто з жыхароў двара надта не расстроіўся ад з'яўлення сабачак - малыя былі мілыя, камунікабельныя, нават, даверлівыя. Шчанюкі не баяліся людзей, бралі ежу, нават, з рук, а людзі былі рады падкарміць падкідышаў.
Каму гэтыя сабакі перашкодзілі не вядома і як так можна здзеквацца з жывёлаў не магчыма зразумець. На днях гэтыя шчанюкі з'явіліся ў сваім двары з рабітымі вачыма. У абодвух сабачкаў з аднаго вока тырчалі нейкія палкі ці пластыкавыя, ці драўляныя. Людзі ў шоку, а раней добрыя сабакі сталі баяцца людзей, не даюцца ім у рукі. Тым не меньш зооактывісты не збіраюцца пакідаць гэта так. Яны збіраюць грошы на лячэнне жывёлаў і плануюць падаць заяву ў праваахоўныя органы за здзек з жывёлаў - сёння за такое дзеянне прадугледжана пакаранне.