Супрацоўніца чыгуначнай станцыі Орша-Цэнтральная, прыехаўшы на працу на ровары, па звычцы прышпіліла яго да агароджы на прывакзальнай плошчы. Аднак, вярнуўшыся пасля працоўнай змены, уласнага транспартнага сродку яна не знайшла. Жанчына адразу ж звярнулася з заявай у міліцыю.
Але, як і ў сітуацыі з пенсіянерам, паліваўшым інфакіёск вадой, момант правапарушэння быў зафіксаваны камерамі відэаназірання. На запісы відаць, што спартыўна апрануты чалавек з капюшонам на галаве на працягу некалькіх хвілін прыглядаецца да ровара, прысеўшы каля яго, вырабляе маніпуляцыі, па ўсёй бачнасці, з замыкаючай прыладай. Потым, спакойна сядае на ровар і з'яжджае.
У ходзе комплексу аператыўных мерапрыемстваў супрацоўнікам Аршанскага аддзела ўнутраных спраў на транспарце удалося ўстанавіць асобу зламысніка, паведамляе сайт УУС. У ноч на панядзелак 18-гадовы жыхар раёна вяртаўся ад сваякоў дадому. Транспарт у яго вёску, размешчаную за 10 км ад Оршы, ужо больш не хадзіў і малады чалавек вырашыў скарыстацца двухколавым транспартам, які трапіў яму на вочы. Замок, якім быў прышпілены ровар, лёгка паддаўся нават на невялікія намаганні і не змог перашкаджаць крадзяжу.
Праз суткі праваахоўнікі ўжо былі ў вёсцы Корава. У двары дома, у якім юнак пражываў, і быў знойдзены скрадзены ровар.
Па дадзеным факце Аршанскім АУСТ праводзіцца праверка, раней малады чалавек праблем з законам не меў.