18:00

+0

8 м/с

980 гПа

21:00

-0

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

1 м/с

979 гПа

03:00

-1

1 м/с

979 гПа

06:00

-2

4 м/с

978 гПа

Орша, Здарэнні

18 дзён да дэмбеля...

25.04.2019 07:56

6811 праглядаў, 15 каментароў

Чарговая трагедыя ў беларускім войску. Цела загінулага Віктара Калачынскага прывезлі ў родную Оршу.

Дэсантнік Віктар Калачынскі, які памёр 23 красавіка ад траўмаў пасля наезду аўтамабіля ў вайсковай частцы, — родам з Оршы. Яго мама і тата — чыгуначнікі, і сам хлопец да арміі працаваў электраманцёрам там жа. Яму заставалася служыць менш трох тыдняў — 13 траўня сына і ўнука чакалі дома. Родныя ўжо рыхтавалі стол і прыдумалі цэлы сцэнар, як будуць сустракаць свайго салдата. «І вось сустракаем — у труне», — плача Віцева бабуля. Віктар Калачынскі быў малодшым з дваіх дзяцей у сям'і. Цяпер у бацькоў засталася толькі дачка.

Да войска хлопец скончыў ПТВ-110 і паспеў папрацаваць электраманцёрам на Аршанскай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі Менскага аддзялення Беларускай чыгункі. Туды ж збіраўся вярнуцца і пасля службы. Tut.by пагутарыў са сваякамі загінулага і даведаўся, што яны думаюць наконт таго, што адбылося ў частцы ПП.

— Сын быў рабацягам. Сказаў: прыйду з войска — не буду гуляць месяц ці два, як гэта належыць дэмбелю па народных традыцыях, а адразу ж пайду на працу, трэба зарабляць грошы, хачу новую машыну, — успамінае апошнія размовы з Віктарам яго бацька, Андрэй Вітольдавіч Калачынскі.

Бацькі хацелі, каб сын вучыўся далей.

— Ён скончыў толькі ПТВ. І я разлічваў, што сын пойдзе ў тэхнікум, каб стаць механікам.

Тата не можа паверыць, што планам сына спраўдзіцца не наканавана:

— Як такое гора магло адбыцца? Сын быў прыгажун, такі прыязны, сяброўскі — яго ўсе сябры, усе суседзі любілі. А як яго любіла наша ўнучка, Віцева пляменніца! Надзене яго блакітны бярэт і крычыць: "Я буду ваеннай!". І дзяўчына ў Віктара ёсць - чакала яго з войска. Мы ж яму на дэмбель ўжо ўсё падрыхтавалі: і дэмбельскія форму, і стол. Заставалася ўсяго 18 дзён служыць.

Бацька просіць прабачэння, што не можа працягваць размову:

— Сын наш зараз прыедзе дадому — жонка забрала яго цела і вязе ў Оршу. А я тут рыхтуюся да пахавання, яны адбудуцца заўтра, у першым гадзіны дня. Не, дзякуй, ніякай дапамогі нам не трэба. Нам дапамагаюць чыгунка і воінская частка, дзе служыў сын. Андрэй Вітольдавіч перадаў трубку бабулі Віці, Надзеі Уладзіміраўне. Жанчына ледзь стрымлівае слёзы:

— Хлопцу — усяго 20 гадоў! Мы павінны былі яго сустрэць з войска 13 траўня. Рыхтаваліся зрабіць гэта, як пакладзена сустракаць дэсантнікаў. Традыцый ж гэтых шмат, напрыклад, надзець цяльняшкі. Мы так ўсёй сям'ёй хваляваліся гэтыя паўтара года, пакуль Віця служыў, і так радаваліся, што вось ужо служба падышла да канца. Рыхтаваліся-рыхтаваліся да сустрэчы. І вось падрыхтаваліся — будзем у труне сустракаць.

Бабуля яшчэ не можа гаварыць пра ўнука ў мінулым часе.

— 29 снежня яму будзе 21 год. Ён такі ў нас хлопец залаты — сонейка, ды і толькі. Непітушчы, старанны — і ўсе сябры ў яго такія ж. Яны і ў часць да яго ездзілі, наведвалі. Надзея Уладзіміраўна кажа, што ўнук марыў патрапіць служыць менавіта ў дэсант, у войску яму падабалася.

— А я зараз ужо думаю: трэба, напэўна, было не варта раіць яму ў гэты дэсант ісці. Але што цяпер зрабіць: лёс, відаць, такі...

На думку радні, то што адбылося ў частцы 22 красавіка — няшчасны выпадак. Кажуць, канфліктаў у Віктара з калегамі не было, усе жылі дружна. А салдата, якога лічаць вінаватым ПП, бабуля нават шкадуе.

— Ніхто з нас не збіраецца караць таго салдата, у дачыненні да якога ўзбуджаная крымінальная справа. Ведаеце, ён таксама малады, яму жыць... Што і як там у частцы з гэтай машынай здарылася — пакуль падрабязнасцяў не ведаем. Але бацькі Віктара кажуць, што не маюць ні да каго прэтэнзій.

Жанчына згадвае той дзень, калі ім паведамілі аб тым, што адбылося. Першай аб траўме сына, кажа, даведалася мама Віктара.

— Прыехала з часткі ў Оршу машына. Ваенныя паведамілі, што здарылася. Забралі маму Віці і яго сястру і павезлі іх у Віцебск, у бальніцу. Тата Віці ў той момант быў на працы. Унук страціў шмат крыві, яму прыціснула вантробы ў брушнай паражніны. Яму зрабілі аперацыю, забяспечвалі крывёю, лекары стараліся, але былі моцна пашкоджаныя ўнутраныя органы... Віціна мама наогул ад гора гаварыць не можа. Цяпер вось пахаваем нашага салдата каля дзядулі, каля майго мужа. Як перажыць гэта — не ведаем.

Радавы Віцебскай 103-й гвардзейскай асобнай мабільнай брыгады Віктар Калачынскі 22 красавіка разгружаў прычэп, стоячы сярод машынамі. Адна з іх пакацілася, і хлопца заціснула. Салдат з цяжкімі траўмамі даставілі ў рэанімацыю. На наступны дзень, 23 красавіка, малады чалавек памёр у бальніцы хуткай дапамогі.

Камісія Мінабароны праводзіць праверку "па факце грубага парушэння правілаў эксплуатацыі аўтамабільнай тэхнікі ў 103-й асобнай паветрана-дэсантнай брыгадзе, у выніку якога адбыўся наезд аўтамабіля на ваеннаслужачага". Ваеннае ведамства паведаміла, што акажа неабходную дапамогу родным загінулага дэсантніка. У дачыненні да кіроўцы, калегі Віктара Калачынскага, распачата крымінальная справа за парушэнне правілаў кіравання або эксплуатацыі машын.

"Устаноўлена, што 19-гадовы кіроўца, знаходзячыся ў кабіне МАЗа, не ўпэўніўся, што рычаг каробкі перадач знаходзіцца ў нейтральным становішчы, і запусціў рухавік. Гэта прывяло да руху машыны наперад і сутыкнення з іншым аўтамабілем, які здзейсніў наезд на салдата", - распавялі ў СК. Прызначаныя аўтатэхнічная і судова-медыцынская экспертызы.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: 18 дзён да дэмбеля...

Чарговая трагедыя ў беларускім войску. Цела загінулага Віктара Калачынскага прывезлі ў родную Оршу.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение