Зніклага 15-гадовага мінчука Аляксея Малашка знайшла міліцыя. Падрабязнасці паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама. Па звестках міліцыі, хлопца знайшлі ў Оршы. У дачыненні да яго супрацьпраўных дзеянняў не здзяйснялася, яго жыццю і здароўю нішто не пагражае.
Паведамлялася, што падлетак знік 22 красавіка. Хлопец пайшоў з сацыяльна-педагагічнай установы адукацыі "Дзіцячы гарадок Ленінскага раёна г.Мінска", і яго месцазнаходжанне не было вядома. Па хатнім адрасе ў дом на Якубава, 70, хлопец не прыходзіў.
Якім чынам Аляксей апынуўся ў Оршы, міліцыя не паведамляе.