Два легкавіка сутыкнуліся ў пятніцу 26 красавіка каля дзіцячага парку. Проста на пешаходным пераходзе адзін з аўтамабіляў стукнуўся у капот другому не вытрымаўшы дыстанцыю.
Аварыя была зусім дробнай, у аварыі не толькі ніхто не пацярпеў з людзей, але і самі аўтамабілі атрымалі даволі сімвалічныя пашкоджанні. Тым не меньш, кіроўцы палічылі за лепшае выклікаць ДАІ, што склала праблему для іншых кіроўцаў - гэта так званы час пік, калі дарогі даволі моцна запоўнены машынамі.