2 мая ў 1 гадзіну 17 хвілін у службу выратавання «101» паступіла паведамленне аб пажары дома па вуліцы Народнай у горадзе Орша.
Ратавальнікі прымчаліся на месца здарэння неадкладна, але дах дома ўжо быў цалкам ахоплены агнём.
Жылы дом двухкватэрнага тыпу. Гаспадыня першай кватэры 82-гадовая пенсіянерка і яе 57-гадовы сын у гэты час знаходзілася ўнутры дома. Мужчына дом пакінуў самастойна, а яго маці з выкарыстаннем маскі для пацярпелага, вынеслі ў бяспечнае месца ратавальнікі і перадалі брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі. Пенсіянерка не пацярпела, ад шпіталізацыі адмовілася. Гаспадыня другой кватэры на момант узнікнення пажару дома адсутнічала.
Абставіны здарэння і прычына пажару высвятляецца. Ратавальнікі разглядаюць дзве версіі магчымага ўзнікнення пажару-неасцярожнае абыходжанне з агнём або падпал, вінаватыя асобы ўстанаўліваюцца.