Прэс-служба МНС распавяла пра падрабязнасці пажару ў інтэрнаце па вуліцы Якубоўскага. Паводле ратавальнікаў, пажар адбыўся на шостым паверсе былога інтэрнату завода "Легмаш" - цяпер інтэрнат належыць "Оршакамгасу". Інтэрнат быў абсталяваны супрацьпажарнай сігналізацыяй, што дазволіла хутка зрэагаваць на задымленне. У самім пакоі адкуль ішоў дым на падлозе была знойдзена яго гаспадыня 1963 года нараджэння. З дапамагой адмысловай маскі жанчыну ўдалося вывесці з дамымленнага памяшкання, але ад шпіталізацыі яна адмовілася.
Акрамя жанчыны з інтэрнату давялося эвакуяваць жыхароў, якія ў гэты час былі ў будынку - 32 чалавекі сярод якіх 8 дзяцей. Пакуль яшчэ прычына пажару высвятляецца, але галоўная версія прычыны пажару - курэнне гаспадыні кватэры.