Аршанцы ўжо прывыклі, што ў гадзіны пік, звычайна вечарам пад мастом, які злучае цэнтральную частку горада з чыгуначнымі раёнамі ўтвараецца большы ці меньшы аўтамабільны затор. Але 24 траўня затор утварыўся ўжо днём каля 12 гадзін. У бок вуліцы Якубоўскага затор расцягнуўся да аўтобуснага прыпынку "Сырзавод", у бок Пагранічнай да павароту на элеватар, а ў бок цэнтра да крамы "Усходні". Агулам каля сотні машынаў праязжалі вельмі марунда праз мост, які рэгулярна стварае праблемы для аўтамабілістаў.
Прычына ўтварыўшагася затора - аварыя, якая адбылася пад мастом. Тут "МАЗ" з аўтакранам сутыкнуўся з легкавушкай. Падобна на тое, што легкавушка спрабавала ўсунуцца пад мост адначасова з кранам, а кіроўца крану не змог яе заўважыць. Пашкоджанні былі даволі лёгкія - у легкавушкі памята крыло, але на месца былі выкліканы супрацоўнікі ДАІ.