Нагадаем, што 17 чысла каля 17 гадзін на павароце ад вуліцы Міра ў бок Інструментальнага заводу адбылася аварыя. Сутыкнуўся легкавы аўтамабіль «Жыгулі» і матацыкл. І аўтамабіль і матацыкл атрымалі пашкоджанні пасля якіх працягваць рух было не магчыма. Пры сутыкненні таксама пацярпеў матацыкліст. Яго з месца аварыі забрала машына хуткай дапамогі.
Па нашай інфармацыі, дактары бальніцы імя Сямашкі дыягнаставалі ў матацыкліста пераломы рукі і нагі. Траўмы не ўяўляюць пагрозы жыццю кіроўцы.