Вуліца Шклоўская прапускае даволі шмат аўатмабіляў за суткі, але гэта можна заўважыць толькі тады калі машыны становяцца на чырвонае святло сімафора для пропуска цягнікоў. У астатнія часы дарога гэтая адносна спакойная — тут няма затораў, рэдка бываюць аварыі, бо дарога даволі шырокая для таго патока транспарту, які тут звычайна ідзе.
Але 16 і 17 чэрвеня тут адбылося дзве аварыі. Пра першую мы ўжо пісалі — матацыкліст сутыкнуўся з легкавушкай 16 чэрвеня, а 17 тут жа яшчэ адна аварыя — сутыкнуліся дзве легкавушкі.