У свае лепшыя часы Кандыба меў статус "смотрящего за Беларусью" - паведамляе прэс-служба МУС. І хаця "залатыя часы" мінулі крымінал мужчына не кінуў. Толькі ў лютым гэтага года ён выйшаў з вязніцы і да гэтага часу ўжо паспеў парушыць некалькі артыкулаў крымінальнага кодэксу.
Першае ў чым цяпер абвінавачваецца падазраваны - збіццё чалавека. Паканфліктаваўшы з іншым мужчынам, Кандыба ўдарыў яго ў твар, а потым размахваючы сякерай і нажом пагражаў таго забіць. А ўжо праз месяц пасля бойкі ён згвалціў жанчыну. Міліцыя не ўпэўнена, што гэта ўсе злачынствы здзейсненыя "смотрящим в отставке" і правярае яго на датычнасць да іншых злачынстваў.