МНС паведамляе, што 30 чэрвеня ў 18:01 паступіла паведамленне аб загаранні сцірты сена ў вёсцы Горадня Аршанскага раёна.
Пасля прыбыцця да месца выкліку назіралася на поле адкрытае гарэнне сцірты сена. Сена належала ААТ «Аршанскі райаграсэрвіс», нарыхтаванае ў 2019 годзе. Пажар ратавальнікамі лакалізаваны і ліквідаваны. У выніку пажару знішчана 20 тон сена. Работнікамі МНС сумесна з работнікамі ААТ «Аршанскі райаграсэрвіс» выратавана 60 тон сена. Разшлядаемая версія ўзнікнення пажару - падпал (вінаватая асоба усталёўваецца).