06:00

-1

8 м/с

977 гПа

09:00

-1

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

15:00

+1

7 м/с

981 гПа

18:00

+1

8 м/с

980 гПа

Орша, Грамадства

Памылка праэктантаў — дыскамфорт жыхарам

24.07.2019 17:21

2731 прагляд, 2 каментара

Амаль тры тыдні жыхары шматпавярховіка жывуць без вады. А могуць і яшчэ два тыдні

У доме па адрасе Чырвонагвардзейская 5, што на Заходняй, капітальны рамонт распачаўся яшчэ восенню мінулага года. Жыхары дома парадваліся — будынку каля 40 гадоў і ўпершыню яго капітальна рамантуюць. У прынцыпе, гатовыя былі перацярпець і нязручнасці рамонту: бруд, часовае адключэнне вады і г.д.

Надыйшло лета — па ўсім горадзе прафілактычна адключаюць гарачую ваду, што таксама ўжо звыкла для беларусаў. Адключылася вада і ў доме па Чырвонагвардзейскай 5. Праўда, раней чым гэта трэба было па апублікаваных графіках. А потым аказалася, што ў суседніх дамах вада ёсць. У чым справа? Гарачая вада знікла ў сувязі з рамонтам, а не ў сувязі з летняй прафілактыкай. Ну, што ж, нязручна, але давядзецца цярпець — рамонт на тое і рамонт, каб быў з нязручнасцямі. Людзі не сталі скардзіцца. Прайшоў тыдзень без вады, другі тыдзень... І калі ўжо трэці тыдзень людзі сядзелі без гарачай вады гэта патрохі пачало раздражняць, нават, самых цярплівых. Пачалі цікавіцца — у падвале трубы знятыя, але аніякіх работаў па аднаўленні трубаў гарачай вады не робіцца.

У чым жа справа і колькі яшчэ чакаць аднаўлення камфортных умоваў? Як патлумачылі рабочыя, якія робяць капітальны рамонт — такая затрымка з-за памылкі праэкціроўшчыка. Па словах работнікаў, праэкціроўшчыкі пралічыліся і не запланавалі гэтыя работы. Адпаведна, яны не патрапілі ў смету і цяпер трэба чакаць пакуль праэкт будзе папраўлены. Колькі чакаць і колькі людзі будуць яшчэ без вады? Калі праэкціроўшчыкі справяцца хутка, то чакаць давядзецца яшчэ каля двух тыдняў. Атрымліваецца, што з-за чыёйсці памылкі жыхарам 30 кватэраў — а шмат з іх пенсіянераў для якіх праблематычна знайсці альтэрнатывы ўласнай ване — давядзецца больш за месяц быць без гарачай вады.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Памылка праэктантаў — дыскамфорт жыхарам

Амаль тры тыдні жыхары шматпавярховіка жывуць без вады. А могуць і яшчэ два тыдні

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение