На ўсю Аршаншчыну Смаляны найбольш насычаная гістарычнымі помнікамі вёска. Помнікі гэтыя хаця і ў руінах, але выглядаюць прыгожа, прыцягваюць сюды турыстаў. Праўда на аднаўленне архітэрнурных каштоўнасцяў грошай не хапае, затое на знішчэнне, бачна, дастаткова.
У дадзены час 24 ліпеня рукі ў разбуральнікаў дайшлі і да былога корпуса мясцовага сельскагаспадарчага коледжу. Будынак гэты быў узведзены яшчэ да Першай Сусветнай вайны, праўда, потым быў разбураны да падмуркаў. Ужо пасля Другой сусветнай будынак коледжа аднавілі на тых самых падмурках і - наколькі гэта было магчыма - у тым самым выглядзе якім ён быў першапачаткова.
Але тое, што будынак мае аўтэнтычныя часткі, прывабна выглядае і да яго таксама прыходзяць турысты аказалася не дастатковымі падставамі, каб у свой час унесці коледж у спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў. У выніку 24 ліпеня будынак можа цалкам знікнуць. Па стане на 13 гадзін у ім ужо была разабраная задняя сценка, з пярэдняй частцы вынуты амаль усе вокны.
У гэтым будынку яшчэ некалькі год таму адбываліся заняткі, знаходзіўся мясцовы музей, але ў апошні час будынак аніяк не выкарыстоўваўся навучальнай установай якой і належыць.