06:00

-1

8 м/с

977 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

15:00

+1

7 м/с

981 гПа

18:00

+1

8 м/с

980 гПа

Орша, Грамадства

Немцам дазволяць даследваць магілы

25.07.2019 09:57

3700 праглядаў, 4 каментара

У Оршу прыязжалі нямецкія даследчыкі для вывучэння вялікіх могілак часоў Другой Сусветнай вайны

Могілкі нямецкіх жаўнераў часоў апошняй вайны паўсталі ў пачатку 1940-х на - на той момант - пустыры ў раёне Ільнокамбінату паміж прашпектам Тэкстыльшчыкаў і вуліцай Пагранічнай. Хто і дзе пахаваны было строга задакументавана немцамі і адпраўлена ў архівы, у нас жа пра тыя могілкі сёння памятаюць толькі старажылы. Як сёння распавядаюць тыя хто памятаюць тыя пахаванні, могілкі былі падзелы на тры часткі. Бліжэй да прашпекту (там дзе сёння шматпавярховікі) хавалі звычайных жаўнераў. Вышэй на гары (прыблізна на месцы СШ №6 і коледжу) хавалі загінулых афіцэраў. А ў раёне сёняшнага прыватнага сектару на вуліцы Ошуйко хавалі загінулых жаўнераў РОНА - Рускае вызваленчае народнае войска пад камандваннем Браніслава Камінскага.

Яшчэ ў другой палове 40-х гадоў нямецкі бок звярнуўся тады яшчэ да Савецкай улады з просьбай абазначыць нейкім чынам, што на гэтым месцы пахаваныя нямецкія жаўнеры, але на той момант стаўленне да немцаў было вельмі негатыўнае як ва ўладаў, так і ў жыхароў і гэтую просьбу адхілі. Пазней ужо ў 1990-я да аршанскага выканкаму прыйшла просьба даць магчымасць даследваць месца пахавання і перапахаваць загінулых, бо на той момант на костках (экзгумацыі і перапахавання не праводзілася) ужо паўстала жылая забудова і тая самая школа з тэхнікумам. Тады таксама адказ на просьбу быў адмоўны. У пачатку гэтага года размова пра даследванне пахаванняў вднавілася зноў. Нямецкі бок папрасіў дазволу на вывучэнне пахаванняў. І - па нашых звестках - выканкам адказаў станоўча на чарговую просьбу, але з агаворкай. Нямецкім гісторыкам не дадуць капаць магілы паўнавартасна, але дадуць магчымасць даследваць пахаванні ў выпадку калі на тым месцы будуць весціся значныя земляныя работы.

Нядаўна вуліцу Пагранічную перагарадзілі для праезду - тут, сапраўды, пачаліся земляныя работы па замене трубаў. А немцам прадставілі магчымасць паглядзець на парэшткі сваіх землякоў. Па словах мясцовых жыхароў, немцы ўжо прыязжалі на месца і аглядалі раскапаныя пласты зямлі, знаходзілі косткі.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Немцам дазволяць даследваць магілы

У Оршу прыязжалі нямецкія даследчыкі для вывучэння вялікіх могілак часоў Другой Сусветнай вайны

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение