06:00

-1

8 м/с

977 гПа

09:00

-1

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

15:00

+1

7 м/с

981 гПа

18:00

+1

8 м/с

980 гПа

Орша, Грамадства

Заўтра дзень чыгуначнікаў

03.08.2019 15:28

3724 прагляду, 2 каментара

Што можна будзе пабачыць ці не на самым цікавым свяце ў нашым горадзе

Традыцыйна дзень чыгуначнікаў адзначаецца ў першую нядзелю месяца. У гэтым годзе гэты выходны прыпадае на 4 жніўня. Для Оршы дзень чыгуначніка — адзін з самых масавых святаў з вельмі цікавай праграмай. Будзе і ў гэтым годзе на што паглядзець.

Пачнецца свята з 10 раніцы на пляцоўцы стадыёна «Лакаматыў» з канцэртавітання і канцэртная пляцоўка з рознымі выканаўцамі працягнецца да 17-30. паралельна а 10-30 на стадыёне распачнецца спартовае свята: пляжны валейбол, футбол, шашкі і шахматы, армрэслінг, більярд і г.д.

На пляцоўцы каля дома культуры чыгуначнікаў забаўляльная праграма распачнецца а 12-30 з інтэрактыўных шоў арыентаваных на дзяцей. А 15-00 святочная праграма закране і выпадковых гасцей горада — канцэрт распачнецца на самім вакзале.

Праграма будзе доўжыцца да 22-15 калі над стадыёнам пройдзе традыцыйна яскравы феерверк. Хто будзе выступаць на канцэрце арганізатары паведамляюць мала. Па нашай інфармацыі, у гэтым годзе акрамя самадзейнасці выступіць яшчэ і рок-гурт «Тарас на Парнасе», а яшчэ некаторыя калетывы з іншых гарадоў.

Паралельна будзе ісці гандаль харчамі і алкаголем, сувенірамі ды іншымі спадарожнымі таварамі.

У сувязі са святам ужо 3 жніўня пачнуць перагароджваць вуліцу Молакава ад вакзала да крамы «Флагман». Транспарт будзе ісіц ў аб’езд па вуліцы Заслонава і Ціміразева.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Заўтра дзень чыгуначнікаў

Што можна будзе пабачыць ці не на самым цікавым свяце ў нашым горадзе

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение