03:00

-3

5 м/с

1006 гПа

06:00

-4

7 м/с

1006 гПа

09:00

-3

7 м/с

1006 гПа

12:00

-1

8 м/с

1005 гПа

15:00

-0

7 м/с

1004 гПа

Орша, Грамадства

Рух па-новаму

07.08.2019 15:12

2736 праглядаў, 2 каментара

У мікрараёне гарадскія службы ўпарадкавалі рух пешаходаў і транспарту

Гаворка пойдзе пра ўчастак дарогі ў першым мікрараёне паміж аўтобуснымі прыпынкамі з такой жа назвай "1-ы мікрараён". Хаця тут і быў арганізаваны пешаходны пераход, але знаходзіўся ён не па самай кароткай траэкторыі. Пры гэтым на велізарнай "выспе бяспекі" паміж дарогамі ў два бакі калісці даўно былі пракладзены сцяжынкі з пліткі, якія не вялі да пешаходнага пераходу і таму правакавалі людзей, якія ідуць на аўтобус карыстацца імі ды яшчэ і стыхійных сцяжынак было панатаптана не мала. Можа і не страшна было б гэта, але тут настолькі прамая і даўгая галоўная дарога, што многія машыны і, нават, маршруткі сур'ёзна разганяліся, што прыводзіла да дробных аварыяў і, нават, траўмаў пешаходаў.

Цяпер рух пешаходаў на гэтым участку дарогі ўпарадкаваны. Усе легальныя і не легальныя сцяжынкі разабраны і засыпаны, а ўздоўж тратуара з боку жылой забудовы пастаўлены парапет, каб нікому і ў галаву не прыйшло перабягаць дарогу.

Абмежавалі крышачку і рух транспарту. Раней тут была магчымасць развярнуцца пасярод газону - гэты паварот таксама цяпер засыпаны і развярнуцца можна толькі на светлафоры.

Гэта не адзіныя змены ў руху за апошні час у нашым горадзе. Так, прыпынак Воз-ан-Улен вярнуўся на сваё звычайнае месца - больш за месяц ён быў перанесены з-за земляных работаў па названай вуліцы. Таксама працягваецца ў Оршы стварэнне роварнай дарожкі - ад прашпекту Тэкстыльшчыкаў яна ўжо дайшла да гарадскога рынку, а на днях адпаведную разметку пачалі наносіць і па вуліцы Леніна ў цэнтры.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Рух па-новаму

У мікрараёне гарадскія службы ўпарадкавалі рух пешаходаў і транспарту

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение