Такі фестываль прайшоў упершыню не толькі ў нашым рэгіёне, але і на ўсю краіну ўпершыню мясцовыя ініцыятывы паказалі сябе ў фармаце фэсту. Нешта падобнае да гэтае пары праходзіла толькі ў Мінску, дзе паказвалі сябе агульнарэспубліканскія арганізацыі.
Усе ахвотныя арганізацыі і ініцыятывы маглі выставіцца ў двары аграсядзібы "Пуцяціна", чым і скарысталіся. Ініцыятыва "Хвосцікі" прывезда кацятаў, якім ў свой час дапамагла і вылечыла. Клуб "Чысты свет" арганізаваў інтэрактыўны тэатар, ПЦ "Вясна" вывесіла фотавыставу пра месцы дзе мясцовыя ўлады дазваоляюць масавыя акцыі. Іншыя арганізацыі таксама прэзентавалі або фотавыставы, або стэнды з расказам пра сваю дзейнасць.
У другой частцы мерапрыемства адбылося ўзнагароджанне найбольш актыўных ініцыятываў Аршаншчыны. З 15 арганізацый і ініцыятываў журы створанае арганізацыяй "Звяз" на працягу года адбірала тых хто працуе найбольш актыўна і эфектыўна. Але журы паступіла не так яук планавалася і замест 3 пераможцаў, вызначыла 5. Дыпломы 3 ступені атрымалі Прафсаюз "РЭП" і ініцыятыва "Чысты свет". Дыпломы другой ступені падзялілі ініцыятыва "Кабылякі. Расстраляныя ў Оршы" і ініцыятыва "Хвосцікі".
А найбольш актыўнай арганізацыяй у апошні год на Аршаншчыне, па меркаванні журы, стала "Таварыства беларускай мовы".
Пасля ўзнагароджання ўсіх прысутных сваімі песнямі парадаваў Андрусь Такінданг.
На фота: стэнд прафсаюза "РЭП"
На фота: жывёлы, якім дапамагала ініцыятыва "Хвосцікі"
На фота: Лялечны тэатар ад "Чыстага свету"
На фота: сябры ініцыятывы "Кабылякі. Расстраляныя ў Оршы" на фота фотавыставы пра дзейнасць ініцыятывы.
На фота: Стэнд ініцыятывы "Хвосцікі"
На фота: стэнд "Таварыства беларускай мовы"
На фота: Андрусь Такінданг